Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Малашчытнікаўская Пакроўская царква

У вёсцы Малыя Шчытнікі Берасцейскага павета (цяпер Брэсцкага раёна) паводле архіваў у 1602 г. была праваслаўная драўляная царква. У 1742 г. быў пабудаваны касцёл з цэглы. Па гістарычных звестках касцёл пабудаваў князь Міхал Фрэдэрык Чартарыйскі (1696–1775), які ў 1738 г. набыў маёнтак Воўчын (цяпер у Камянецкім раёне) разам з фальваркам Шчытнікі.